Вечарнiца - Святлана Суседчык (1998)

Опубликовано: 14 Июнь 2026
на канале: музончык
677
12

Знікла сонейка за крыніцаю
Вечар ладзіцца вечаніцаю
Майскай песняю заліваецца
Сэрца песне той адклікаецца

Майскай песняю заліваецца
Сэрца песне той адклікаецца

Пусці, мамачка, мяне з ганачка
Да любімага, да каханачка
Я не доўга там затрымаюся
Намілуюся, нагуляюся

Пусці мамачка, пусці родная
Бо часіначка не халодная
Белай вішняю вечар свеціцца
Сэрцу хочацца з любым ўстрэціцца

Белай вішняю вечар свеціцца
Сэрцу хочацца з любым ўстрэціцца

Ужо раніца над крыніцаю
Усміхаецца зараніцаю
За далёкі бор месяц коціцца
Мне ж ісці дамоў так не хочацца

За далёкі бор месяц коціцца
Мне ж ісці дамоў так не хочацца!
---
Музыка: Мiкалай Алешка
Словы: Уладзiмiр Карызна
Аранжыроўка: Уладзiмiр Карызна (мал.)
---
Фрагмент творчага вечара Уладзіміра Карызны "Люблю цябе, Белая Русь!", з нагоды 60-гадовага юбілею і 40-годдзя творчай дзейнасці.