Цякла рэчка пад масточкам - Ансамбль "Бяседа"

Опубликовано: 18 Июнь 2026
на канале: музончык
10,328
63

1.
Цякла рэчка пад масточкам, залатыя хвалі
А дзяўчаты беражочкам кветачкі збіралі
Iшоу хлопец праз масточак - вельмі разгубіўся
Як зірнуў на чарнаброву і ў ваду зваліўся

Прыпеў, 2 разы
Ой, ёй, ого-го, што з хлапчынай будзе?
Засмяюць усе яго, як пазнаюць людзі!

2.
А дзяўчына чарнаброва cпрытy не займала
Хваць хлапчыну за сарочку - i ўратавалa!
Хлопец вельмі падзівіўся на такі ратунак
Але ўраз не разгубіўся— npocіць пацалунак

Прыпеў, 2 разы

З. Яна бачыць — ён гарыць полымем як свечка
I каб трошкі астудзіць, зноў спіхнула ў рэчку
Буль, буль, буль, буль, буль, зашумелі хвалі
Нават жабы пад масточкам у ладкі запляскалі

Пройгрыш

4. 3 той пары прайшло шчасліва некалькі гадочкаў
Возіць сына чарнаброва, ён кветачку дочку
Кажа бацька: “Ваша мaці так мяне любіла
Што калісці ў гэтым месцы ледзь не ўтапіла!"

Ой-ёй, ого-го! Так мяне любiла
Што калісці ў гэтым месцы ледзь не ўтапіла!

Цякла рэчка пад масточкам, залатыя хвалі
А дзяўчаты беражочкам кветачкі збіралі
Ой-ёй, ого-го! Залатыя хвалi
А дзяўчаты беражочкам кветачкі збіралі

Ой, ёй, ого-го, залатыя хвалі
А дзяўчаты беражочкам кветачкі збіралі
Ой, ёй, ого-го, залатыя хвалі
А дзяўчаты беражочкам кветачкі збіралі

музыка М.Алешка, словы Я.Бароўскi