Ой, я жыта ды не сеяла - Ансамбль "Бяседа"

Опубликовано: 07 Август 2026
на канале: музончык
955
18

Ой, я жыта ды не сеяла - само яно ўсходзіць,
Ой я хлопцаў ды не любіла – самі яны ходзяць.
Ой я хлопцаў ды не любіла – самі яны ходзяць.

Не хадзіце, мае хлопчыкі, каля майго саду,
І не думайце, вы малойчыкі, што я дам пасаду.
І не думайце, вы малойчыкі, што я дам пасаду.

Не хадзіце, мае хлопчыкі, - я не ваша буду,
Я й харошая я й прыгожая без вас перабуду.

Не хадзіце, мае хлопчыкі, каля маёй хаты,
Не тапчыце вы, малойчыкі, мае руты й мяты.

Не для вас яе пасеяла, штодзень палівала.
Для таго яе пасеяла, каго я кахала.

Ой, я жыта ды не сеяла - само яно ўсходзіць,
Ой я хлопцаў ды не любіла, самі яны ходзяць.
---
Беларуская народная песня
Спявае: Наталля Раманская
Выкарыстаны вiдэафутаж з канала: Планета 11