Сябры, патрэбная дапамога адбудаваць майстэрню гусляў. Вашыя данаты неабходныя як паветра. Каб зараз да зімы зрабіць дах, дзьверы і вокны. Як дапамагчы: https://linktr.ee/gusliby
З вашай дапамогай - новыя беларускія гуслі пачнуць стварацца ў майстэрні ўжо ўзімку.
---
СРАКА ЁСЬЦЬ, А СЛОВА – НЕ
Словы і музыка Барыса Падбярэзіна.
Пераклад Сяржук Сокалаў-Воюш.
Я вялікая такая,
Што ўсяго ў адзін скачок
З лавы аж на дол скакаю
І саджуся на гаршчок,
Я рыхтуюся да школы,
Лялькам суп магу зварыць,
Толькі мне няма дазволу
Слова "срака" гаварыць...
Пачало бабулю блажыць
Як сказала я пры ёй:
“Ты – дурніца, хто ж так кажа!”
Хоць сама-дык о-ё-ёй!
А бацькі сказалі: “Дзе ж ты?
Што ж ты? Як? Няўжо сама?!"
А бацькі сказалі мне, што
Слова гэткага НЯМА!
Я ў люстэрка праглядзела
Мо, гадзіну, можа, дзьве,
Аж у шыі загудзела,
Забалела ў галаве.
Бачу добра, адчуваю –
І ніхто не падмане!
Бо, такога ж не бывае:
Срака – ё, а слова-не...
Доўга думала-гадала,
Мо я кепская дачка?
На ўсю ноч пасьля скандалу
Сон уцёк з пухавічка.
А нараньне – разьвязаньне:
Крэйду ў брата папрашу
І паўсюль, дзе буду ў стане,
Слова "СРАКА" напішу!!!