Дапамагчы ў адбудове майстэрні гусляў пасля пажару можна тут:
https://linktr.ee/gusliby
---
КРОПЛІ ДАЦКАГА КАРАЛЯ
Верш Булата Акуджавы, муз. Ісака Шварца
Прысьвячаецца нараджэнцу Лепеля Ўладзімеру Матылю
Пераклад: Сяржук Сокалаў-Воюш
Dm Gm Dm Gm Dm
З малку дзён паверыў я, што пры ўсіх хваробах
F C F Bb C F
Кроплі Дацкага караля – лепшыя ў вантробах
A Dm A7 Bb D7
З тых часоў ня згас у мне палымок той веры
Gm Dm A7 Dm
Кроплі Дацкага караля піце, кавалеры!
Gm Dm Gm6 A7 Dm
Кроплі Дацкага караля піце, кавалеры!
Кроплі Дацкага караля, можа й кралевы?
Моца даўкага віна, слодыч карамелі.
Шмат дужэй паклёпу ды страху і халеры
Кроплі Дацкага караля піце, кавалеры!
Рык гарматаў, куляў сьвіст, шабляў звон і дзідаў
Голас кропляў у сабе распусьціў і выдаў
Сонца, сьвет, каханьне, край – самы пік кар’еры...
Кроплі Дацкага караля піце, кавалеры!
Слава кружыць галаву, ўлада сэрца песьціць
Шэляг кошт таму хто прэ каб на іншых сесьці
Загартоўвайце сябе ды ўжывайце меры...
Кроплі Дацкага караля піце, кавалеры!
Калі праўду пракрычаць кашаль замінае
Уратуе ад бяды кропляў моц адная
І ў сапраўднае тады адамкнуцца дзьверы
Кроплі Дацкага караля піце, кавалеры!
Я ў шуканьні цэлы сьвет абыйшоў, ня йначай
Ды, ўявіце, што нідзе кропляў тых ня ўбачыў
Але вам пашэньціць мо, дык тады бязь меры...
Кроплі Дацкага караля піце, кавалеры!