Ой, у зялёненькім садочку - ансамбль "Бяседа"

Опубликовано: 05 Октябрь 2024
на канале: музончык
411
16

Ой, у зялёненькім садочку,
Там салавейка шчабятаў.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Там салавейка шчабятаў.

Ой, у зялёненькім садочку,
Казак дзяўчыну цалаваў.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Казак дзяўчыну цалаваў.

Ой, у зялёненькім садочку
Казак дзяўчыну падмаўляў
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Казак дзяўчыну падмаўляў

— Ой ты, дзяўчына чарнабрыва,
Ой, ці ты пойдзеш за мяне?
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Ой, ці ты пойдзеш за мяне?

— Ой, не пайду я за цябе,
Бо ў цябе хаты не мае.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Бо ў цябе хаты не мае.

Ой, мая мацi цябе знае,
Ты той казак, што ўсё гуляе.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Ты той казак, што гуляе.

— Я тваёй маці не спужаўся,
Што я з табою пакахаўся.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх,
Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Што я з табою пакахаў.

---
Народная песня
Спяваюць Святлана Суседчык, Валянцiн Кiрыленка
Выкарыстаны вiдэафутажы з каналаў: Планета 11, Lukáš Pich