SnopSnoŭ - Śviet u Maich Dałoniach [Maxi single, 2020] | electropop, indietronic, electronic

Опубликовано: 11 Июль 2026
на канале: Paliklinika
131
12

SnopSnoŭ прэзэнтуе максы-сынгл «Śviet u Maich Dałoniach» і рыхтуе да выхаду паўнафарматны альбом

Купіць сынгл - https://snopsnou.bandcamp.com/album/v...
Слухаць - https://paliklinika.net/releases/svie...

Трэкліст:
1 Śviet u Maich Dałoniach 0:00
2 Śviet u Tvaich Dałoniach (phlegm87 Chipped Remix) 05:24
3 Śviet u Tvaich Dałoniach (phlegm87 Congenial Remix) 11:24
4 Śviet u Tvaich Dałoniach (phlegm87 Z Remix) 17:24

Песьня «Śviet u Maich Dałoniach», якую вакаліст гурта Сяргей Іваноў пазначае як адну са сваіх улюбёных у творчасьці SnopSnoŭ, пранізана адначасова і нардычным «халодным» гучаньнем сінтоў ды сэмплаў, і цёплымі гарманічнымі хадамі, якія афарбоўваюцца гітарай і гукам фартэпіяна. На напісаньне тэксту Сяргея натхніў трып у Ісьляндыю і жаданьне зрабіць свой беларускі «Enjoy the Silence».
Рэліз гурта таксама падтрымаў менскі электроншчык phlegm87 і зрабіў тры рознастылістычных рэмікса на песьню.

SnopSnoŭ - беларускі гурт, які ў сваім гучаньні спалучае розныя стылі, ад нью-вэйву і індзі-року да сучаснай электронікі. Гурт быў заснаваны напрыканцы 2015 г. у Менску. Музыкі гурта зьмешваюць рокавы ды электронны гук, разам з электрагітарамі выкарыстоўваюцца сынтэзатары і сэмплеры.
Пераможцы конкурсу маладых выканаўцаў фестываля Basowiszcza-2018
У гурта ўжо ёсьць выдадзеныя сынглы, альбом "Tancplac" (2016) і EP "Špijony" (2017)

Падпісацца на нас / Follow us:

YouTube -    / paliklinika  
Facebook -   / paliklinika  
Instagram -   / paliklinika.label  
VK - https://vk.com/paliklinika/
SoundCloud -   / paliklinika  

Падпісацца на SnopSnoŭ / Follow SnopSnoŭ:

Facebook -   / snopsnou  
Instagram -   / snopsnou  
VK - https://vk.com/snopsnou
Spotify - https://open.spotify.com/artist/35nr4...
SoundCloud -   / snopsnou  
YouTube -    / @snopsnou4156