Пад ветразем белым - Кацярына Лазука

Опубликовано: 16 Октябрь 2024
на канале: музончык
74
4

Пад ветразем белым
Надзеi i веры
Шукаю тваiх берагоў
Гукаю цябе я
З высокага неба
Гукаю анёла майго

Анёл мой жаданы
Маё ратаванне
Апошняй надзеяй жыву
Ад ночы да ночы
Ад рання да рання
Плыву да цябе я, плыву

Самота знаходзiць
Мяне i за светам
I кiдае ў мора тугi
Куды не пайду я
Куды не паеду
Усюды крутыя шляхi

Анёл мой жаданы
Маё ратаванне
Апошняй надзеяй жыву
Ад ночы да ночы
Ад рання да рання
Плыву да цябе я, плыву

Спусцiўся з нябёсаў
На крылах кахання
Малюся табе як Хрысту
Анёл мой жаданы
Маё ратаванне
Ратуй ад самоты, ратуй!

Пад ветразем белым
Надзеi i веры
Шукаю анёла
Майго
Пад ветразем белым,
Пад ветразем белым...
---
спявае: Кацярына Лазука (рус. Екатерина Лазуко)
музыка: Алена Атрашкевiч,
словы: Уладзiмiр Пецюкевiч
---
Ютуб-канал спявачкi:    / @ekaterinalazuka7463  
---
Выкарыстоўвалiся вiдэафутажы з каналаў:
Чистый Выбор. Выход из Матрицы. (Evteev Vlad),
Ирина Малеева,
АРТЁМ PRO ВИДЕО • DA PICTURES,
Иван Иванов,
JTC FILMS