Studio Neman — «Вераю» (словы Рыгора Барадуліна)

Опубликовано: 12 Июль 2026
на канале: Андрей
1,062
22

Род людскі не злічыць вякоў,
Свой узрост
Ён згадкамі мерае.
Ад навалы з усіх бакоў
Беларусь засланялася вераю.

Кожнаму па сваім каўшу.
Як бабылка,
Туга вячэрае.
Д’яблу не прадала душу –
Беларусь утрымалася вераю.

У нябёсаў святла стае,
Каб адпрэчыць хмурыну шэрую.
Адмаліўшы грахі свае,
Беларусь адродзіцца Вераю.

Рыгор Барадулін.
З альбома гурта Studio Neman «Маленьне за Беларусь» на вершы Рыгора Барадуліна.