Я жыў

Опубликовано: 02 Май 2026
на канале: zvit
487
20

Прысьвячаецца героям Беларусі

Мясцовы час - Я жыў

Ледзь гарыць сьвечкі агонь,
Ранак спужае мой сон.
Вось і ўсё, скончылася ноч -
Сонца ўзыходзіць на трон.

Новы дзень, што ты прынёс -
Радасьць, ці можа быць сьмерць?
Падкажы сумны мой лёс -
Што Богам дадзена мне?

І скажы мне, як мне жыць і што аддаць,
Каб на сканчэньні год я змог сказаць:
"Я ЖЫЎ! Я ЖЫЎ! Я ЖЫЎ! Я ЖЫЎ!"

Каб пражыць і не згубіць,
Помні зямлі запавет:
Дзе бы ты ня быў, дзе б не блукаў,
Скрозь пакідаеш свой сьлед.

І скажы мне, як мне жыць і што аддаць,
Каб на сканчэньні год я змог сказаць:
"Я ЖЫЎ! Я ЖЫЎ! Я ЖЫЎ! Я ЖЫЎ!"

І скажы мне, як мне жыць і што аддаць,
Каб на сканчэньні год я змог сказаць:
"Я ЖЫЎ! Я ЖЫЎ! Я ЖЫЎ! Я ЖЫЎ!"

Запалі сьвечкі агонь,
Успомні адвечны закон.
Вось і ўсё, скончыўся дзень,
Сонца садзіцца за ўзгор.