https://en.wikipedia.org/wiki/Konstan...
Ты цяпер не адзін – да народа вяртаецца вера
у другое жыцьцё. Прэч маўклівасьць і згоду сваю!
І да нашых мясьцін набліжаецца час касінераў,
І наступіць не горла аднойчы мой люд гадаўю!
Нам ня трэба дазволу… Мільёны забітых за намі.
Гэта наша зямля, гэта нашы лясы і палі.
І гудуць у нябёсах паўстанцкія душы званамі,
А нашчадкі паўстанцаў зьбіраюцца зноў на зямлі.
Толькі нам не канец. Мы працяг да другіх пакаленьняў.
Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі.
Бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленьні,
А ня ў голым граніце застаўся на гэтай зямлі.
Зноў нас будуць душыць з дапамогай глухіх і спакойных.
Мы яшчэ павандруем далёка за Нёман і Сож,
калі час касінераў заменіцца часам бязбройных,
калі час безгаловых цялём папляцецца пад нож.
Зноў «шалёных» няма! Без гарантыі кроку не ступяць
і ня вераць нікому, і слова сказаць не даюць.
Гэта наша зямля, гэта нашы адданасьць і тупасьць,
калі ў зьбітыя душы яшчэ дадаткова плююць.
Толькі нам не канец. Мы працяг да другіх пакаленьняў.
Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі.
Бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленьні,
А ня ў голым граніце застаўся на гэтай зямлі.