Адна з самых раздражняльных, на мой погляд, працаў: я не проста ў галоўнай ролі, а адразу ж у некалькіх; пры гэтым, я прыкідваюся акцёрам, і, мала таго - камедыйным акцёрам; пры гэтым я асмельваюся крыўляцца пад музыку Ч. Чапліна - а гэта ўжо практычна мастацкае "блюзнерства". Аднак, каб адэкватна ўспрыняць гэты ролік і не выключыць яго праз 30 секунд, трэба разабарацца, якую мэту я ставіў, здымаючы гэта... Дакладней, якое было заданне. Гэта іншая дысцыпліна - не "аператарскае майстэрства", як было дагэтуль; гэта "камбінаваныя здымкі і спецэфекты". Нам быў дадзены спіс з ~15 пунктаў, што мы мусім прадэманстраваць у канцы семестра: ад самага простага паскарэння і замаруджвання кадраў, да стварэння двайнікоў людзей і здымак на храмакеі. Можна было зняць тых жа 15 фрагментаў не звязаных па сюжэце і галоўнымі героямі, аднак я не прыхільнік "мёртвай" тэхнічнай дэманстрацыі ўменняў - мне заўжды патрэбен сюжэтны падыход. Так і ўзнікла ідэя аб'яднаць усе 15 заданняў у адну караткаметражку... Думка пагаварыць з самім сабой у кадры заўжды мяне прываблівала, і вось нарэшце з'явілася нагода. Нагода, не толькі пагаварыць, але і выпіць... :)
Курсавы фільм па дысцыпліне "Камбінаваныя здымкі і спецэфекты". ІІ курс (4 семестр)
Выкарыстана музыка Чарлі Чапліна
Аўтар: Ян Лысы
Кіраўнік: Андрэй Іванавіч Чупрынскі
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Факультэт экранных мастацтваў
Кафедра кінатэлеаператарства
© Lysy Jan FOX 2017