І зноў рэпартаж, толькі на кантрасце з папярэднім: на гэты раз святочны. Адно пытанне: пра якое свята? Не сакрэт, што нашыя дні горада - гэта вінегрэт з цырку, балю, балагану, класічных касцюмаў, доўгіх хадуляў, геліевых шарыкаў і ўсё гэта разам з карэтамі, запрэжанымі ў двойку. Аднак, я паслухаў параду зняць рэпартаж менавіта ў гэты дзень (2016-ага году), каб не адкладаць на канец семестру пошукі нейкага іншага свята "па душы". Так і атрымалася, што ў хуткім часе на мантажным столе ў мяне ляжаў забаўляльны бессістэмны набор масавых радасцяў, сама сумбурнасць і хаатычнасць якога аб'ядноўвала фільм у адным ключы. Урэшце рэшт: вінегрэд - таксама смачная страва.
Курсавы фільм па дысцыпліне "Аператарскае майстэрства". ІІ курс (3 семестр)
Выкарыстана музыка загадкавага "Механічнага аркестру Старога гораду" (неверагодна да тэмы, сам не памятаю, як я яе знайшоў)
Аўтар: Ян Лысы
Кіраўнік: Андрэй Іванавіч Чупрынскі
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Факультэт экранных мастацтваў
Кафедра кінатэлеаператарства
© Lysy Jan FOX 2016