Пачынаючы з трэцяга курса, крытэры ацэньвання візуальнай часткі студэнцкіх фільмаў выраслі: цяпер ужо стала не дастаткова ўзяць сваю хатнюю камеру і пайсці на вуліцу зняць выпадковы набор кадраў; прыйшоў час прадуманай і выверанай працы ў павільёне са штучным святлом, шэрагам акцёраў, напісаным сцэнарам і нават намаляванай раскадроўкай. Заданнямі, у якіх гэта ўсё мусіла спалучыцца, сталі рэкламныя ролікі: камерцыйны і сацыяльны. Не, нас ніхто не абавязваў у "камерцыйным" рэкламаваць сапраўдны брэнд, ніхто не змушаў падпісваць кантракт з якой-небудзь фірмай: можна было прарэкламаваць пару сваіх любімых шкарпэтак альбо, наогул, выдумаць неіснуючы прадукт. Галоўнае было паспрабаваць следаваць камерцыйнай рэкламнай эстэтыцы: іх якасці выявы, іх тэмпу, сюжэтнай лаканічнасці. Штосьці падобнае паспрабаваў зрабіць я, хаця, як можна заўважыць з многіх іншых маіх спробаў, лаканізм - не мой канёк.
Курсавы фільм па дысцыпліне "Аператарскае майстэрства". ІІІ курс (5 семестр)
Выкарыстаная музыка:
"Time to Say Goodbye" Andrea Bocelli
"Flowers of the Sea" Era
"Adagio for strings" Samuel Barber
"Прэлюдыя фа-мінор" Іаган Себасцьян Бах (аранжыроўка Эдуарда Арцем'ева)
У ролях:
Павел Назаранка
Аліса Вапнярская
Даніла Гаёў
Аўтар: Ян Лысы
Кіраўнік: Андрэй Іванавіч Чупрынскі
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Факультэт экранных мастацтваў
Кафедра кінатэлеаператарства
© Lysy Jan FOX 2018