Таксама ўступная праца з першага семестру навучання. На гэты раз, заданне было зняць фільм-партрэт, у тым разуменні гэтага жанру, якое мы тады мелі: проста вазьміце чалавека, пасадзіце перад камерай; хай ён вам нешта пра сябе распавядзе, а затым на мантажы дадайце некалькі дэталяў, што ахарактарызуюць асобу і яе атачэнне. Я ўзяў дзяўчынку сяброўскай сям'і, якая ўжо паспела цвёрда асацыявацца ў маім уяўленні з яе любімымі коньмі: тут табе і яе заняткі з трэнерам, тут і вечныя малюнкі конікаў, тут жа натоўп цацачных паняшак у хаце, і тут жа ратамскі "конзавод" - глеба багатая для стварэння дзіцячага партрэту. У сувязі з гэтым, невялічкая "здрада" Роднай мове была прабачальная; цяжэй прабачыць якасць гуказапісу, але і тут ёсць маё ўлюбёнае апраўданне: у мяне ніколі не было добрай тэхнікі або грошай на яе, што дапамагала імкненню выцягваць якасць відэапрацы за кошт іншых вартасцяў. Пытанне: ці ёсць тут гэтыя "вартасці"?
Курсавы фільм па дысцыпліне "Аператарскае майстэрства". І курс (1 семестр)
Выкарыстаны фрагмент з "Танцу гадзіннікаў" Амількарэ Панк'елі (а вось і вартасць :) )
У галоўнай ролі:
Лія Мурашка
Аўтар: Ян Лысы
Кіраўнік: Андрэй Іванавіч Чупрынскі
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Факультэт экранных мастацтваў
Кафедра кінатэлеаператарства
© Lysy Jan FOX 2015