Заключны фільм перад дыпломам: на чацвёртым курсе па дысцыпліне "Каларыстычнае рашэнне экраннага твору" нам было дадзена самае нешматслоўнае і паэтычнае заданне за ўвесь час навучання - "восеньскі эцюд". Пры ўсім маім жаданні складаць оды лету (так як лета, безумоўна, мая любімая пара, а восень - яе поўны антаганіст), я быў вымушаны выйсці з дому з камерай не ў самы цёплы час года і, без усялякага сцэнарыя, здымаць тое, што бачу. Не ведаю, ці атрымалася мне сапраўды дагадзіць аматарам восеньскіх фарбаў і лістападаўскага настрою, аднак, на ўласнае здзіўленне, пад такую музыку і я гатовы на экране перажываць гэтую пару года. Што ж, меней словаў: у першы дзень сярэдзіны восені публікую фільм пра тое, што ўжо ёсць за вакном і што чакае ў хуткім часе...
Курсавы фільм па дысцыпліне "Каларыстычнае рашэнне экраннага твору". ІV курс (7 семестр)
Выкарыстана музыка Gabriel Petre "Eb-Major Vivace"
Аўтар: Ян Лысы
Кіраўнік: Аляксандр Аляксандравіч Абадоўскі
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Факультэт экранных мастацтваў
Кафедра кінатэлеаператарства
© Lysy Jan FOX 2018