Плябань - Царква [Архітэктурны комплекс]

Опубликовано: 17 Октябрь 2024
на канале: VEDAJ.BY
720
20

Поўная версія матэрыялу:
https://vedaj.by/index.php/garady/min...
Падтрымаць праект:
   / @vedaj  
Дадатковы сайт:
https://ведай.бел/

Плябань – гэта вёска Маладзечанскага раёна, Мінскай вобласці Беларусі, якая размясцілася на рэспубліканскай трасе Мінск-Маладзечна. Асноўнай славутасцю вёскі Плябань з'яўляецца царква Успення Прасвятой Багародзіцы, пабудаваная да 1858 года. Побач з царквой захавалася таксама старажытная двух'ярусная званіца, а тэрыторыя вакол храма акружана каменнай агароджай. Званіца і агароджа былі ўзведзены разам з самім храмам у 19-м стагоддзі. Царква з'яўляецца важным культурным, гістарычным і архітэктурным помнікам. А ўвесь гэты маляўнічы архітэктурны комплекс, які акрамя храма ўключае таксама званіцу і старажытную агароджу, добра бачны з дарогі, калі ехаць з Маладзечна ў бок Мінска. Проста за царкоўнай агароджай працякае невялікая рачушка Уша (прыток Віліі). Таксама, недалёка знаходзіцца прыпыначны пункт чыгункі «Ласі»...