Поўная версія матэрыялу:
https://vedaj.by/index.php/garady/gro...
Падтрымаць праект:
/ @vedaj
Дадатковы сайт:
https://ведай.бел/
Царкву Святой Тройцы пабудавалі амаль пяцьсот гадоў таму, і яна гэтак жа служыць людзям зараз, як і ў тыя далёкія часы. Жыхары, мода, побыт і штодзённасць жыцця, інтарэсы, улада, назва краіны, сацыяльны лад, нават трохі і нацыянальны склад, тым больш тэхніка і тэхналогіі – усё змянілася за гэты час і па шмат разоў, а гэты храм амаль такі ж, як і пяцьсот, і трыста, і сто гадоў таму, усё гэтак жа выконвае сваю зыходную і нязменную ролю. Усё састарваецца альбо змяняецца вельмі хутка. А тут, першапачаткова храм і заўсёды храм, актуальны як у дзень пабудовы. Мала ёсць такіх нязменных рэчаў, і тое, што менавіта храмы з'яўляюцца гэткімі стабільнымі, пераходзячымі з пакалення ў пакаленне носьбітамі народнай гістарычнай памяці, культуры і традыцыі – гэта шмат аб чым сведчыць. Ну а царква ў мястэчку Мір няхай жа прастаіць яшчэ шмат сотняў гадоў...