Поўная версія матэрыялу:
https://vedaj.by/index.php/garady/min...
Падтрымаць праект:
/ @vedaj
Дадатковы сайт:
https://ведай.бел/
Ілья – гэта мястэчка ў Вілейскім раёне, Мінскай вобласці Беларусі. Мясцовы касцёл быў узведзены на ўскраіне пасёлка ў 1907–09 гадах, ён вельмі маляўніча размясціўся на невялікім узгорку каля дарогі Мінск-Мядзел. Таму ўсе падарожнікі, якія едуць з Мінска ў Мядзел і Паставы, і многія з тых, хто едзе ў Вілейку і Браслаў, не могуць не заўважыць гэты прыгожы храм. Пры гэтым большасць турыстаў, убачыўшы гэты касцёл упершыню, спыняюцца, каб яго аглядзець. І гэта добра. Але вельмі часта гэты агляд рэалізуецца так: апусціўшы шкло ў сваім аўтамабілі, людзі робяць фота храма на тэлефон і, не пакідаючы сваіх месцаў, хутка з'яжджаюць далей. А хацелася б, каб Беларусы знайшлі ўсё ж такі літаральна па некалькі хвілін, каб выйсці з машыны, абысці касцёл, дакрануцца да гэтых масіўных камянёў і падзякаваць у думках продкам за перададзеную нам Спадчыну...