Мястэчка Мір - Прыгожы краявід з дарогі [Захад сонейка]

Опубликовано: 16 Октябрь 2024
на канале: VEDAJ.BY
269
25

Поўная версія матэрыялу:
https://vedaj.by/index.php/garady/gro...
Падтрымаць праект:
   / @vedaj  
Дадатковы сайт:
https://ведай.бел/

Каля знакамітага мястэчка Мір, Карэліцкага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі, дзе маюцца манументальны замак, старадаўнія касцёл і царква, цудоўная капліца і многае іншае, дык вось каля гэтага нашага любімага Міра ёсць яшчэ і ўзгорак, з якога адкрываецца цудоўны панарамны від на ўвесь пасёлак і на яго асноўныя славутасці. Раней да гэтага пагорка дабіраліся толькі тыя падарожнікі, хто любіць звярнуць з набітых турыстычных сцяжынак. У мяне, вядома, таксама ёсць фота, зробленыя з гэтага ўзвышэння яшчэ ў тыя часы. Але зараз, прама па гэтым узгорку прайшла новая аб'язная дарога, па якой усе, хто едзе міма пасёлка Мір яго ж і аб'язджаюць, і адначасна назіраюць такі выдатны краявід, любуюцца і натхняюцца. Ну і на дадатак, пакуль я таксама любаваўся мястэчкам Мір з гэтага ўтульнага пагорка, застаў прыгожы захад сонейка...