Мястэчка Мір - Касцёл Святога Мікалая і яго гісторыя

Опубликовано: 17 Октябрь 2024
на канале: VEDAJ.BY
114
13

Поўная версія матэрыялу:
https://vedaj.by/index.php/garady/gro...
Падтрымаць праект:
   / @vedaj  
Дадатковы сайт:
https://ведай.бел/

Мястэчка Мір славіцца сваімі надзвычайнымі славутасцямі. Адной з іх з'яўляецца старажытны касцёл Святога Мікалая, які ўзводзіўся тут з 1599 па 1605 год. Адметна, што гэты храм за ўсю сваю гісторыю амаль не перабудоўваўся і дайшоў да нашага часу фактычна ў сваім пачатковым выглядзе. У савецкі час касцёл быў зачынены і паволі прыходзіў у заняпад. У 1990 годзе храм быў вернуты вернікам, аднак толькі ў 2001 годзе тут пачалася паўнавартасная рэстаўрацыя, якая вялася шмат у чым сіламі мясцовых парафіянаў. У выніку касцёл аднавіў сваю працу толькі ў 2009 годзе. Сёння гэты касцёл знаходзіцца ў выдатным стане і адчынены не толькі для вернікаў, але і для шматлікіх турыстаў, якіх тут вельмі цёпла сустракаюць. Гэты ўнікальны, больш чым чатырохсотгадовы касцёл выклікае заслужаную цікавасць у пілігрымаў і падарожнікаў...