Мястэчка Мір - Парк і капліца з выяваю Хрыста

Опубликовано: 17 Октябрь 2024
на канале: VEDAJ.BY
340
15

Поўная версія матэрыялу:
https://vedaj.by/index.php/garady/gro...
Падтрымаць праект:
   / @vedaj  
Дадатковы сайт:
https://ведай.бел/

Вакол Мірскага замка вельмі маляўніча раскінуўся невялікі парк са штучным вадаёмам. Шпацыр па гэтым парку пад мураванымі сценамі замка і, абавязкова, вакол возера нязменна выклікае ў турыстаў шмат станоўчых эмоцый і пакідае выдатныя ўражанні. Акрамя таго, на тэрыторыі парка захавалася капліца-пахавальня, пабудаваная ў 1904 годзе. Хоць капліца ўзведзена амаль на чатырыста гадоў пазней за замак, тым не менш яна цудоўна ўпісалася ў навакольны ландшафт, выдатна спалучаецца з замкам і добра яго дапаўняе. У савецкі час у капліцы размяшчалася збожжасховішча. Затым яна доўгі час знаходзілася ў запусценні. Канчаткова адноўлена ў 2008 годзе. Маляўнічае мазаічнае пано з выявай Хрыста, якое ўпрыгожвае галоўны фасад капліцы, і пануе ў яе абліччы, асобна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь...